Покавіч назваў нечаканым прызначэнне галоўным трэнерам "Дынама"

З такой заявай выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера ХК "Дынама" выступіў 24 лістапада. У гэты дзень мінскі клуб выйграў у магнітагорскага "Металурга" — 3:1. Такім чынам, дынамаўцы спынілі шасціматчавую пройгрышную серыю.



Па словах Покавіча, якія перадае БелаПАН, на яго легла вялікая адказнасць за каманду і вынік. З Аляксандрам Андрыеўскім, які напярэдадні быў адпраўлены ў адстаўку, Покавіч расстаўся сябрамі. Трэнер заявіў, што ў падрыхтоўку і гульню каманды будуць унесеныя змены, бо ў кожнага настаўніка свае погляды на хакей.



Вельмі важным лічыць Покавіч працэс аднаўлення: ужо ў бліжэйшыя аўторак і чацвер каманду чакаюць матчы з "Нафтахімікам" і "Трактарам".



Фота — championat.com