Піневіч: у Беларусі не плануецца татальная вакцынацыя ад COVID-19
За першыя пяць месяцаў 2021 года ў Беларусі плануецца вакцынаваць ад COVID-19 1,2 мільёна чалавек. Такую лічбу назваў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Агулам плануецца прышчапіцьць 5,5 мільёна чалавек.
"Больш, напэўна, не, таму што не стаіць пытанне татальнай імунізацыі. Пытанне тут не ў грошах, а пытанне ў мэтазгоднасці і супрацьпаказанні", — перадае БЕЛТА словы Піневіча.
Масавую вакцынацыю ад каранавіруса міністра анасаваў на студзень 2021-га. Па яго словах, прышчапляць будуць вакцыны замежнай вытворчасці. Між тым, у Беларусі зарэгістраваная пакуль толькі адна вакцына ад каранавіруса — расійская "Спутник V".
Але Піневіч заяўляе, што ў людзей будзе выбар, якой вакцынай прышчапляцца: "У нас будзе вакцына для масавага прымянення, і будзе шэраг вакцын (мы плануем каля 5-6) розных вытворцаў, якія будуць прадстаўленыя як для бясплатнага вакцынавання, так і па жаданні насельніцтва можна будзе выбіраць вакцыну для прышчаплення". Працэс плануецца арганізаваць гэтак жа сама, як праводзіцца вакцынацыя ад грыпу.
Найперш вакцынацыю пройдуць медыкі, педагогі, работнікі прадпрыемстваў гандлю і транспарту.
Плануецца наладзіць вытворчасць вакцынаў і ў Беларусі. Міністр удакладніў, што найперш гаворка ідзе аб расійскіх распрацоўках. Акрамя таго Беларусь плануе заняцца распрацоўкай уласнай вакцыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.