Пінчанка збіла пешахода, калі вучылася кіраваць аўтамабілем
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 ліпеня.
Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", на вуліцы Сеннай "Мэрсэдэс Бенц" пры павароце наехаў на жанчыну. За рулём знаходзілася 31-гадовая мясцовая жыхарка. У момант аварыі жанчыну вучылі кіраваць аўтамабілем.
Са словаў відавочцаў, пасля ўдару машына працягнула ахвяру каля дваццаці метраў. Магчыма, кіроўца спрабавала спыніць машыну, але замест гэтага націснула на педаль газу.
У выніку наезду 50-гадовая пацярпелая памерла на месцы здарэння. Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Фота — auto.onliner.by