Першыя самалёты Mirage 2000 ужо паступілі ва Украіну з Францыі

Mirage 2000 — "ўдарная платформа для разнастайнага дальнабойнага ўзбраення"

Mirage 2000 — "ўдарная платформа для разнастайнага дальнабойнага ўзбраення" / Reuters

Першыя самалёты Mirage 2000 ужо паступілі ва Украіну з Францыі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню. Вядома, што ўкраінскія пілоты на працягу некалькіх месяцаў праходзілі навучанне на самалётах Mirage 2000, піша hromadske.ua.

Пра тое, што Францыя збіраецца перадаць Украіне Mirage 2000, стала вядома ў пачатку лета 2024-га. Пра колькасць афіцыйнай інфармацыі не было і няма. У французскіх СМІ згадваліся тры самалёты, якія мусілі з'явіцца ва Украіне ў пачатку 2025 года.

Эксперты звяртаюць увагу, што французскі шматмэтавы аднаматорны рэактыўны знішчальнік чацвёртага пакалення з'яўляецца "ўдарнай платформай для разнастайнага дальнабойнага ўзбраення". На яго ўзбраенні ракеты SCALP — французская версія крылатых ракет Storm Shadow.

Летась Украіна атрымала ад заходніх саюзнікаў першую партыю знішчальнікаў F-16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.