Перанесеныя гасцявыя матчы "Шахцёра" і "Тарпеда-БелАЗ"
Прычына — удзел каманд у кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы.
Перанесеныя два матчы 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Прычынай з'яўляецца ўдзел жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" і салігорскага "Шахцёра" ў кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. 2 ліпеня гарнякі згуляюць у гасцях з паўночнаірландскім "Гленавонам", а аўтазаводцы — з албанскім "Кукесі" (гэта будуць матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда).
Як інфармуе БЕЛТА, гульні "Нафтан" — "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр" перанесеныя з 5 на 6 ліпеня. Іншыя матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі пойдуць 4-5 ліпеня. У першынстве лідыруе БАТЭ — 32 ачкі, у мінскага "Дынама" — 24, у "Шахцёра" — 21.
Здымак з архіву.