Пуцін не паляцеў да Зяленскага, а Лукашэнка гатовы да дыялогу. Што, праўда? Эфір
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
110 расійскіх беспілотнікаў атакавалі Украіну. Гэта адбылося ў ноч на 15 траўня — менавіта сёння ў Стамбуле праходзяць першыя перамовы пасля 2022 года з Масквой і Кіевам. Уладзімір Пуцін вырашыў не ляцець у Турцыю і адправіў туды свайго памочніка Уладзіміра Мядзінскага. Быў гатовы адмовіцца ад сустрэчы і Уладзімір Зяленскі, але партнёры Украіны з ЗША і Еўропы пераканалі яго прыехаць.
Тым часам Лукашэнка памілаваў 42 палітвзняў. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін — інваліднасць. Дзесяць асоб — старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
Што і каму дэманструе дыктатар гэтым актам вызвалення і ці можна сказаць, што ён гатовы спыніць свае рэпрэсіі? Навошта ў Беларусь запрасілі Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паралельна з планамі Лукашэнкі — падпісаць дамовы аб выдачы беларусаў з дзевяццю краінамі? Дыялог с Лукашэнкам пачынаецца, а ці гатовыя беларускія дэмсілы да размовы і хто мог бы стаць амбасадарам добрай волі?
Чаму Пуцін не паляцеў на перамовы ў Стамбул і ці здольны новы Папа Рымскі Леў XIV падтрымаць беларусаў?
Падрабязнее пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.