“Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы — эфір

Аляксандр Дабравольскі / Еўрарадыё
Рашэнне аб змяншэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай крытыкуюць у тым ліку і палітыкі Літвы, называючы гэта рашэнне найперш “палітычным”. І хоць кіраўніцтва Літвы пераконвае, што ні статус самой Ціханоўскай, ні Офіса не змяняецца, размовы пра мэтазгоднасць пераезду ў іншую краіну каманды ОСЦ на чале з Ціханоўскай віруюць і ў СМІ, і ў “кулуарах дэмсіл”. А асобныя літоўскія палітыкі ў звязку з гэтымі размовамі кажуць, што ад такога пераезду Літва страціць больш, чым Офіс і беларускія дэмсілы ўвогуле…
Што насамрэч магло стаць нагодай для прыняцця такога рашэння і наколькі нечаканым яно стала для Офіса? Ці сапраўды разглядаюцца варыянты пераезду ў іншую краіну і якія плюсы/мінусы ад змены “прапіскі”? Ці сапраўды змена ўзроўню бяспекі ставіць пад пагрозу працу Офіса і ці не прыспеў час яго рэарганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.