Як паступіць Трамп, калі Пуцін не пойдзе на перамір'е? Адказ прэзідэнта ЗША

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / POOL / ТАСС

"Што будзе, калі Пуцін не пагодзіцца на перамір'е? Што вы будзеце рабіць тады?" Такое пытанне прэзідэнту ЗША задала журналістка Украінскай службы Бі-бі-сі Міраслава Пеца.

На думку амерыканскага лідэра, фіналу вайны жадаюць і Зяленскі, і Пуцін, але прадказаць сітуацыю немагчыма.

"Паглядзім, што будзе, — кажа Трамп. — Калі… я думаю, прэзідэнт Пуцін хоча скончыць вайну. Я размаўляў з ім учора дзве з паловай гадзіны, мы абмеркавалі шмат дэталяў. Я думаю, ён хоча, каб яна скончылася".

"Я думаю, прэзідэнт Зяленскі таксама хоча, каб яна скончылася. Цяпер нам трэба гэта зрабіць", — дадаў ён.

Пра тое, што будзе рабіць сам Трамп, калі бакі не дамовяцца, ён так і не сказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.