Наўседа пра Ціханоўскую: яе задача — ацаніць, ці хоча застацца ў Літве

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што Офіс Святланы Ціханоўскай мусіць прыняць рашэнне "ці хочуць яны застацца" ў Літве, піша Delfi.
Узровень аховы Ціханоўскай і яе працоўнага офіса быў зніжаны ў кастрычніку. Цяпер замест Службы аховы кіраўніцтва дзяржавы палітыка будзе ахоўваць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы. Яе дом і офіс па-ранейшаму будуць аховаўвацца, але асабістую ахову ў Ціханоўскай забяруць.
Паводле Наўседы, узровень аховы для Ціханоўскай быў зніжаны, сыходзячы з ацэнкі кампетэнтных службаў.
"У дачыненні да спадарыні Ціханоўскай нічога не мяняецца. Я думаю, што сігналы, якія мы пасылаем міжнароднай супольнасці, застаюцца ранейшымі. А задача спадарыні Ціханоўскай і яе каманды — ацаніць, ці хочуць яны застацца ў Літве ці выбраць іншае месца. У любым выпадку, з нашага боку нічога не мяняецца", — цытуе Науседу літоўскае выданне Delfi.
Рашэнне пра змяненне ўзроўню аховы Ціханоўскай дзейнічае ад 1 кастрычніка. Пасля аб'яўлення пра гэта ў публічнай прасторы абмяркоўвалася мэтазгоднасць пераезду Офіса ў суседнюю Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.