Нацбанк пахваліўся анлайн-сустрэчай з прадстаўнікамі МВФ. Ці так гэта істотна?

Міжнародны валютны фонд
Нацбанк пахваліўся анлайн-сустрэчай з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Але такія сустрэчы і да 2020-га амаль ні да чаго не прыводзілі.
Яшчэ ў 2015-м Мінск дамагаўся атрымаць ад МВФ крэдыт на $3 млрд. Сустрэч праводзілася вельмі шмат, але атрымаць пазыку не атрымалася нават у наступным годзе. Выключна па віне беларускіх уладаў.
МВФ дае крэдыты тады, калі бачыць планы развіцця эканомікі. У Беларусі ім асабліва важнай была змена сістэмы аплаты ЖКГ і рэформы ў кіраванні дзяржпрадпрыемствамі, бо для бюджэту краіны гэта чорныя дзіркі.
Аднак у Мінску адмаўляліся ісці на такія крокі. У выніку ў 2019-м у Мінфіне заявілі, што перспектывы праграмы "не праглядаюцца".
Пры адсутнасці рэформ Нацбанк і ўрад могуць нават раз на тыдзень ладзіць сазвоны з МВФ, але нічога акрамя нагод для допісаў у сваіх тг-каналах не атрымаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.