"Вялікая здзелка" Лукашэнкі і Трампа — што ў ёй акрамя санкцый і палітвязняў?

лукашенко и трамп

Дональд Трамп і Аляксандр Лукашэнка

На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра "вялікую здзелку" з ЗША, якая цяпер рыхтуецца. Пры гэтым падрабязнасцяў ані ён, ані ягоныя чыноўнікі не прыводзяць.

"Частка гэтай здзелкі — гэта тыя самыя паслугі, добрыя паслугі, якія аказвае Лукашэнка Трампу і Пуціну [у якасці канала камунікацыі паміж імі]. З паводзінаў Трампа вынікае, што такія паслугі Лукашэнка яму аказвае", — падзяліўся меркаваннем у эфіры Еўрарадыё палітычны аглядальнік Юры Дракахруст.

На думку Дракахруста, узамен Лукашэнка можа спадзявацца на тое, што ягоныя інтарэсы будуць улічаны ў магчымых перамовах наконт вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.