Дональд Трамп адмовіў Уладзіміру Зяленскаму ў пастаўках ракет "Тамагаўк"

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп адмовіў Уладзіміру Зяленскаму ў пастаўках ракет "Тамагаўк". Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша Axios.

На закрытай сустрэчы ў Белым доме амерыканскі прэзідэнт заявіў, што яго прыярытэтам з'яўляецца дыпламатыя. А пастаўкі новых ракет нібыта могуць нашкодзіць спробам перамоў.

— Ніхто не крычаў, але Трамп быў жорсткім, — кажуць крыніцы.

Другі суразмоўца дадаў:

— Трамп зрабіў некалькі рэзкіх заяў, і ў нейкія моманты сустрэча станавілася даволі эмацыйнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.