Без Лукашэнкі: ці пакліча Трамп на сустрэчу з Пуціным медыятара з Мінска — эфір

Юры Дракахруст
Напярэдадні візіту ў ЗША прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп проста ўзяў — і пазваніў Пуціну. І ў выніку гэтай размовы, па словах Трампа, яны дамовіліся сустрэцца бліжэйшым часам з Пуціным у Будапешце. Сталіцы краіны, лідар якой будуе сваю знешнюю палітыку паводле беларускай прымаўкі пра “ласкавае цяля”… Дарэчы, Трамп (у чарговы раз) не выключае, што ў яго атрымаецца сабраць за адным сталом Зяленскага з Пуціным. А вось пра “канал сувязі” Вашынгтона з Масквой і лепшага медыятара ўсёй Еўразіі Лукашэнку нешта ў гэтай гісторыі не толькі не чуваць — ён тут не назіраецца ад слова зусім.
Што стаіць за раптоўным тэлефанаваннем Трампа ў Крэмль напярэдадні візіту Зяленскага ў Вашынгтон і чаго ад гэтага візіту чакаць? Чаму для сустрэчы Трампа і Пуціна быў абраны Будапешт і якім чынам Пуцін туды зможа дабрацца і не апынуцца па выніку ў Гаазе? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і чаго чакаць ад прапанаванай ім Трампу “вялікай здзелкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.