Ціханоўская: беларускае грамадства перарасло дыктатара
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі RaAM / Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй на канферэнцыі RaAM у Амстэрдаме. Яна распавяла пра барацьбу беларусаў за сваю краіну цягам гісторыі і цяпер.
"На працягу трох дзесяцігоддзяў Беларусь заставалася чорнай плямай на карце Еўропы — забытай і ізаляванай.
Занадта часта за Лукашэнкам свет не бачыць найлепшае ў Беларусі — яе народ", — сказала ў лекцыі Ціханоўская.
Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Лукашэнка будаваў таталітарную дзяржаву, "беларускае грамадства ішло сваім шляхам — заходнім, еўрапейскім шляхам".
"Беларускае грамадства перарасла дыктатара. Пяць гадоў таму мы ўбачылі яго росквіт на вуліцах Беларусі, калі мільёны беларусаў паўсталі супраць дыктатуры".