Пентагон: поспех контрнаступу Украіны стаў сюрпрызам толькі для Расіі
Поспех украінскага контрнаступу ў Харкаўскай вобласці не здзівіў саюзнікаў і партнёраў Кіева. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пентагона Пэт Райдэр. "Я думаю, што калі хтосьці і быў здзіўлены, то, верагодна, гэта былі рускія", — сказаў ён.
Улады Украіны заявілі пра вызваленне 4 тысяч квадратных киламетраў тэрыторыі і 300 населеных пунктаў.
"Безумоўна, з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну мы бачылі, як украінцы прадэманстравалі дзіўную адаптыўнасць і здольнасць выкарыстоўваць свае баявыя магчымасці з вялікім эфектам, — кажа Райдэр. — Таму для нас не дзіўна, што яны дзейнічалі так хутка, як яны дзейнічалі".