Пенсіянерка, якая "блытае часы", заявіла пра магчымае злачынства ў метро

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", сярод мінскіх хлопчыкаў і дзяўчынак стала папулярнай адпраўка СМС-паведамленняў пра тое, што метро замініравана і на станцыях рыхтуецца выбух. А нядаўна пра злачынства, якое нібыта рыхтуецца, паведаміла сталая жанчына. Высветлілася, што яна пакутуе на ўзроставыя разлады памяці, "блытае часы".  

Таксама пра закладзеную бомбу паведамляюць п'яныя грамадзяне, якія такім чынам помсцяць за тое, што іх не прапусцілі ў метро.

Фота — ria.ru