Павялічыцца час стаянкі апошніх цягнікоў на "Кастрычніцкай" і "Купалаўскай"

Павялічыцца час стаянкі апошніх цягнікоў у мінскім метро на перасадачным вузле — на станцыях "Кастрычніцкая" і "Купалаўская". Змены плануюцца з 27 снежня.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", пасажыры апошніх цягнікоў будуць мець тры хвіліны для перасадкі з адной лініі метро на іншую. Зменіцца графік руху апошніх цягнікоў па ўсіх станцыях.