Паўла Данейку завочна асудзілі на 12 гадоў і аштрафавалі на паўмільёна

Павел Данейка / Еўрарадыё
Эканамісту Паўлу Данейку завочна прысудзілі 12 гадоў калоніі па "справе Каардынацыйнай рады".
Прысуд быў абвешчаны 31 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", акрамя завочнага тэрміну суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла адміністрацыйнаму дырэктару даследчага цэнтра BEROC штраф — 13 000 базавых велічыняў (546 000 рублёў).
Данейку прызналі вінаватым па трох артыкулах крымінальнрага кодэкса — ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 233 (прадпрымальніцкая дзейнасць без ліцэнзіі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
Як сцвярджалася ў абвінавачанні, у жніўні 2020-га Данейка года вайшоў у склад Каардынацыйнай рады і "як яе ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады".
Пасля 2020 года Данейка пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў эміграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.