Пастаўкі памідораў з Турцыі ў Беларусь выраслі ў 10 разоў

Пастаўкі памідораў з Турцыі ў Беларусь выраслі ў 10 разоў

У 10 разоў павялічыліся пастаўкі турэцкіх памідораў у Беларусь, Азербайджан, Ізраіль і Сірыю. Гэта адбылося пасля таго, як Расія ўвяла абмежаванне на пастаўкі шэрагу прадуктаў харчавання з Турцыі. Такія высновы вынікаюць з дадзеных аператыўнага маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў Расіі, падрыхтаванага інстытутам Гайдара і Усерасійскай акадэміяй знешняга гандлю.

У справаздачы ўдакладняецца, што ў першай чвэрці 2015 года Турцыя экспартавала ў Расію 70% ад агульнага экспарту таматаў. Пасля ўвядзення ў 2016 годзе абмежаванняў на пастаўкі турэцкіх прадуктаў агульны экспарт памідораў з Турцыі скараціўся толькі на 8%, паведамляе рэсурс rns.online.