Пасля залевы Мінск зноў затапіла
Залева ў Мінску / БЕЛТА
Моцная залева абрынулася на Мінск у другой палове дня 10 ліпеня. У некаторых раёнах выпаў град.
Мінчукі публікуюць у сацсетках фота і відэа з падтопленымі вуліцамі. Традыцыйна затапіла вуліцу Рэвалюцыйную і вуліцу Харужай каля Камароўскага рынку. З'явілася відэа падтаплення на мосце праз Свіслач на вуліцы Янкі Купалы.
Прэс-служба МНС паведамляе пра падтапленні ў Цэнтральным, Савецкім і Партызанскім раёнах горада. Ва ўсім Мінску фіксуюцца дзесяцібальныя заторы, бо транспарт проста не можа праехаць.
Таксама у МНС паведамляюць пра 6 выпадкаў падзенняў дрэў у Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах.