Пасля дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы пачаўся скандал праз снюс

Караль Наўроцкі выкарыстоўвае нікацінавыя паўчы / PolskieRadio
Польшча. Пасля дэбатаў кандыдатаў перад другім турам выбараў прэзідэнта пачаўся скандал. І ён звязаны не з тым, што казалі прэтэндэнты.
У нейкі момант падчас трансляцыі Караль Наўроцкі прыкрыў палову твару рукой і другой рукой нешта рабіў некалькі секунд. Версій было шмат, але аказалася, што ён клаў пад губу паўч з нікацінам — аналаг снюсу.
Наўроцкі ўжо сутыкнуўся з крытыкай такіх дзеянняў на тэлебачанні: ён выкарыстаў паўч на фоне ўсё большай занепакоенасці медыкаў праз рост папулярнасці нікацінавых дадаткаў сярод падлеткаў.
Другі тур выбараў у Польшчы пройдзе 1 чэрвеня. З кансерватарам Наўроцкім за пасаду прэзідэнта змагаецца ліберал Рафал Тшаскоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.