Пасля 30 сутак арышту на волю выйшаў ксёндз Андрэй Вашчук
Пасля 30 сутак арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук выйшаў на волю, перадае Радыё "Свабода".
У сярдзіне ліпеня святара затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яму прысудзілі 15 сутак арышту за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам у Фэйсбуку.
20 ліпеня святара за кратамі асудзілі яшчэ раз — цяпер за падпіску на тэлеграм-чат, прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі".