Параліч: як круглы стол можа сарваць працэс вызвалення палітвязняў — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Прыхільнікі адмовы ад стратэгіі ціску на рэжым і пачатку з тым рэжымам перамоўгнага працэсу сустрэлі досыць негатыўна ідэю круглага стала дэмсіл з прадстаўнікамі рэжыма Лукашэнкі, агучаную прадстаўніком Офіса Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім. Маўляў, гэтая ідэя і гэты стол могуць прывесці да параліча перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам. І як наступствы — да спынення вызваленняў палітвязняў, якія адбываюцца апошнім часам як вынік тых перамоў. 

Чаму стратэгія ціску на рэжым прыводзіць, на думку Кавалеўскага, да адваротных вынікаў і ці сапраўды за апошнія гады Беларусь аддалілася ад сваіх дэмакратычных мэтаў? Як дасягненню дэмакратычных мэтаў дапаможа “перагорнутая старонка”? Якім чынам ініцыятыва перамоваў дэмсіл з рэжымам можа прывесці да параліча перамоўнага працэсу паміж Мінскам і Вашынгтонам і ці ёсць такія перамовы сёння? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.