Папяровыя праязныя ў Мінску адменяць з 1 красавіка
Праязныя квіткі на грамадскі транспарт у сталіцы будуць прадавацца толькі на бескантактавых смарт-картах.
Пра гэта 25 лютага паведаміў начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэта будзе карта, сумешчаная з усімі відамі транспарту. Уся інфармацыю па праездзе будзе заганяцца на чып адной радыёкарткі.
Юрэня таксама паведаміў, што 1 сакавіка пачнуць ставіць інфакіёскі для папаўнення радыёкартаў. Сёння ў тэставым рэжыме запускаецца адзін інфакіёск на станцыі метро "Плошча Леніна". Прыклаўшы банкаўскую картку і смарт-карту, можна будзе папоўніць яе на колькасць паездак або на пэўны тэрмін.
Акрамя таго, з 1 красавіка карту БСК можна будзе не здаваць, а папаўняць ў пунктах продажу. З гэтай даты таксама выводзяцца з абарачэння карты з магнітнай стужкай.
Дарэчы, жэтоны на метро выводзіць з абарачэння пакуль не плануецца.
Фота — minsknews.by