Папулярную мастачку Аксану Шаляпіну арыштавалі за дапамогу палітвязням

Аксана Шаляпіна / sb.by
Сілавікі арыштавалі папулярную мастачку Аксану Шаляпіну.
Яна знаходзіцца ў СІЗА, піша "Наша ніва". Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на Шаляпіну пачалі крымінальную справу паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Паведамляецца, што прычынай стала дапамога палітвязням.
Мастачцы можа пагражаць ад "хіміі" на тэрмін да 4 гадоў да калоніі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.
Шаляпінай 48 гадоў, яна мінчанка. Закончыла архітэктурны факультэт БНТУ, у 2000-2005 гадах працавала архітэктарам у праектным інстытуце ў Мінску, пазней занялася дызайнам памяшканняў.
З 2009 года Шаляпіна захапілася маляваннем алейнымі фарбамі і здабыла папулярнасць. Праз арт-каталогі прадаецца некалькі дзясяткаў яе карцін Шаляпінай, пераважна пейзажы. Каля 50 карцін пазначаныя як прададзеныя, самая дарагая каштавала 800 еўра. Яе творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Італіі ды іншых краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.