Паніжэнне ўзроўню вады чакаецца на Мінскім моры
Мінскае мора / "Мінск-Навіны"
На Мінскім моры можа назірацца спад узроўню вады, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
"Мінскводаканал" і "Гардарбуд" пачалі там работы па рэканструкцыі вадаскіду і асноўнай дамбы Заслаўскага вадасховішча. Акурат цяпер прымаюцца меры па паніжэнні і рэгуляванні ўзроўню вады ў вадасховішчы. Іх плануюць працягваць па 30 кастрычніка.
Паведамляецца, што рэканструкцыя вядзецца дзеля павышэння надзейнасці дамбы і вадаскіду.