Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі ў 2010 годзе / mvd.gov.by
Ва ўзросце 46 гадоў памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі. Пра гэта ў сацсетках напісала яго сястра Вольга. Паводле яе, папярэдне прычынай смерці назвалі праблемы з сэрцам.
Аляксандр Класкоўскі да 2005 года служыў у міліцыі. Падчас разгону Плошчы-2010 ён выйшаў да шэрагаў міліцыі ў сваёй лейтэнанцкай форме і заклікаў іх перайсці на бок народу. Праз два дні яго затрымалі дома, абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі пяць гадоў строгага рэжыму.
Як піша "Наша Ніва", пасля 2020 года Аляксандр пакінуў Беларусь і жыў у ЗША.
Яго бацька Аляксандр Класкоўскі — вядомы журналіст і палітычны аглядальнік, сястра Вольга Класкоўская — таксама былая палітзняволеная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.