Пра Трампа, вайну, палітвязняў і “кейс Мельнікавай” — эфір з Пракоп’евым

Вадзім Пракоп'еў
Адміністрацыя Трампа то вядзе перамовы з Лукашэнкам аб вызваленні палітвязняў (і ў выніку вызваляе пэўных людзей), то губляе да гэтага працэсу цікавасць. Прынамсі так на сёння гэта выглядае. І рэжым, і дэмсілы імкнуцца наладзіць больш шчыльны кантакт з новым кіраўніцтвам ЗША, але выглядае гэта пакуль не вельмі паспяховым. Для абодвух бакоў. У той жа час дэмсілы нібыта трапілі ў зону турбулентнасці, і рознага кшталту і маштабу скандалы і разыходжанні ў пазіцыях і стратэгіях не дадаюць дэмакратычным структурам папулярнасці.
Ці магчыма сёння прыцягнуць увагу адміністрацыі Трампа і яго асабіста да беларускага пытання і працэсаў па вызваленні палітвязняў? Як змяняецца палітычны ландшафт у заходнім свеце і на што ў гэтай сітуацыі варта разлічваць Беларусі і беларусам? Што адбываецца з дэмсіламі і ці магчыма іх яшчэ выратаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева–Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.