Памёр беларускі літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памёр беларускі літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. Яму было 63 гады. Як паведамляе Радыё Свабода, жалобная цырымонія ў сталічным крэматорыі запланаваная на 22 ліпеня, яна пройдзе ў вузкім коле. Сям’я Сіўчыкава хацела б пазбегнуць вялікага скаплення людзей.
Вядома, што Уладзімір Сіўчыкаў вельмі цяжка перанёс каранавірус, наступствы якога адбіліся на стане здароўя.
Сіўчыкаў быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў.