Памёр беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца

Ілля Жалезнякоў

Ілля Жалезнякоў / Еўрарадыё

У Польшчы памёр Ілля Жалезнякоўбеларус, якому ў гэтай краіне перасадзілі сэрца.

У "звычайным" жыцці Ілля быў тату-майстрам з Гомеля. Ён даўно пераехаў у Польшчу, але не застаўся ўбаку ад пратэстаў 2020-га: рабіў плакаты, друкаваў цішоткі з БЧБ-сцягам, дапамагаў арганізоўваць мітынгі.

Але "звычайнае" жыццё скончылася, калі пачаліся сур'ёзныя праблемы з сэрцам. Паўтара года хлопец фактычна пражыў у лякарні. У сакавіку 2025 года яму зрабілі перасадку сэрца.

Аднак новы орган не прыжыўся. У лістападзе Іллі не стала. Яго пахавалі ў Беларусі.

У Іллі засталася чатырохгадовая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.