Памёр абаронца беларускай мовы Мікола Лавіцкі

Мікола Лавіцкі

Мікола Лавіцкі / "Наша Ніва"

24 студзеня пасля працяглай хваробы памёр грамадскі актывіст, абаронца беларускай мовы Мікола Лавіцкі. Яму было 78 гадоў. Пра гэта паведамілі яго паплечнікі, былыя аднапартыйцы, перадае Радыё "Свабода".

Лавіцкі быў актывістам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прыхільнікам ідэяў беларускай сацыял-дэмакратыі. Большую частку жыцця ён працаваў на Мінскім аўтазаводзе, займаў пасады ў прафсаюзных і грамадскіх арганізацыях.

Нарадзіўся Лавіцкі на Сенненшчыне ў 1946 годзе, скончыў школу майстроў Мінскага аўтазавода і працаваў там кавалём, электраманцёрам, тэрмістам, узначальваў прафкам аўтамабільнай вытворчасці.

У яго выйшлі некалькі кніг — "Радзімы покліч", "Пульс дарогі" і "Куламеса: вершы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.