Памілаваная Лукашэнкам экс-дырэктарка цырка апынулася ў Расіі

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў цыркавых колах.



Увесну 2013 года на Бандарчук пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У рамках расследавання крымінальнай справы праваахоўнікі высвятлялі, па якіх прынцыпах у "Белдзяржцырку" ішлі рэалізацыя квіткоў, страхаванне замежных артыстаў і выплаты прэмій. Акрамя таго, следчыя высвятлялі, ці не парушае Бнадарчук аўтарскія правы. Напрыканцы 2013 года падчас следства экс-дырэктарска цырку цалкам кампенсавала шкоду і падала хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.



Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы памілаваў Бандарчук і вызваліў яе ад крымінальнага пераследу.



Дарэчы, гэта не першая крымінальная справа супраць Бандарчук падчас знаходжання яе на пасадзе дырэктаркі "Белдзяржцырку". У 2000 годзе яе затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару памерам амаль 5000 долараў. Пасля ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі яе вызвалілі з-пад варты.



Фота — alesyamag.by