Памежны камітэт кажа, быццам сілавікі Латвіі спрабавалі завербаваць беларуса
Беларус вяртаецца з Латвіі / Памежны камітэт
Памежны камітэт заяўляе, быццам беларуса спрабавалі на мяжы завербаваць сілавікі Латвіі.
Здарэнне адбылося 15 лістапада. Грамадзянін Беларусі, які жыве ў Швецыі, ехаў з радзімы дадому і перасякаў мяжу ў латвійскім пункце пропуску Патэрніекі. Яго, маўляў, спрабавала завербаваць для "супрацоўніцтва" ў службовым кабінеце жанчына ў цывільным.
Мужчына, як паведамляецца, ад супрацы адмовіўся і пешшу ўцёк на тэрыторыю Беларусі, хаця яго спрабавалі спыніць.
У латвійскім пункце пропуску засталася ўся маёмасць мужчыны, у тым ліку дакументы, аўтамабіль і лекі.
Напярэдадні з заявай пра актывізацыю беларускага КДБ у вярбоўцы замежнікаў выступілі сілавікі Літвы.