Памер знешняга доўгу беларускіх банкаў дасягнуў небяспечнага ўзроўню

Таксама на ўстойлівасць банкаўскага сектара негатыўна ўплывае змена агульнаэканамічнай сітуацыі ў Расіі. А гэта "можа абмежаваць магчымасці па рэфінансаванні знешняй запазычанасці беларускімі банкамі шляхам выкарыстання як мацярынскага капіталу, гэтак і сіндыкаваных крэдытаў".



Перавышэнне кароткатэрміновых знешніх абавязацельстваў над даступнымі банкам ліквіднымі актывамі ў замежнай валюце "ў выпадку рэалізацыі негатыўнага сцэнару можа прывесці да дэфіцыту ліквіднасці ў замежнай валюце для банкаў".



Паводле звестак Нацбанка, валютны крэдытны партфель банкаў, велічыня якога складае 15,5 млрд. долараў, характарызуецца высокай ступенню канцэнтрацыі — трэцяя частка валютных крэдытаў усяго банкаўскага сектара прыпадае на 20 найбуйнейшых пазычальнікаў.



БелаПАН нагадвае, што на 1 студзеня 2014 года знешні доўг беларускіх банкаў склаў 8,2 млрд. долараў (21% валавога знешняга доўгу), за мінулы год ён павялічыўся на 2 млрд долараў, або на 32,3%. Найбуйнейшымі крэдыторамі банкаўскага сектара Беларусі з'яўляюцца Расія і Нямеччына.

Фота — Fotolia