Палітзняволеную маці анархіста асудзілі на тры гады "хіміі"

Палітзняволеную маці анархіста асудзілі на тры гады "хіміі"

Тры гады "хіміі" прысудзіла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Алена Бушава палітзняволенай Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава

Як паведамляюць праваабаронцы, Ахціян прызнаная вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда яна правяла амаль чатыры з паловай месяцы ў СІЗА №1. 

26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы ў кватэры Ахціян і правялі ператрус. Жанчыну даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе на яе склалі пратакол за "непадпарадкаванне міліцыі". Потым яе асудзілі на 10 сутак арышту.

У прапагандысцкіх тэлеграм-каналах публікавалі відэа ператрусу, у якім Ахціян стаіць на каленях перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКа і прызнае сваю віну. Самі сілавікі каментавалі: "Родители в ответе за своих детей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.