Палітвязню Францкевічу паказалі дакумент аб вызваленні
Асуджаны па гэтак званай “справе анархістаў” Аляксандр Францкевіч выйдзе з турмы 6 верасня і такім чынам адбудзе поўны, трохгадовы тэрмін зняволення.
6 траўня хлопцу споўнілася 23 гады. У Івацэвіцкай калоніі яго наведаў адвакат. Як распавяла ў інтэрв’ю Радыё Свабода маці палітвязня Таццяна Францкевіч, настрой у хлопца аптымістычны. Яму паказалі дакумент аб вызваленні.
Жанчына не разлічвае на датэрміновае вызваленне сына і мяркуе, што ў яго “наўрад ці што зменіцца, можа іншым хлопцам пашанцуе, каму па 7-8 гадоў прысудзілі”.