Ад транснацыянальных рэпрэсій у Беларусі да ваенных пагроз Захаду — эфір

Улад Кобец

Улад Кобец / Еўрарадыё

Штучна справакаваны мігранцкі крызіс на мяжы з Польшчай, пераслед актывістаў польскай меншасці ў Беларусі, антыпольская істэрыя і ваенныя пагрозы з боку лукашэнкаўскага рэжыму прывялі да таго, што беларуска-польская мяжа ўпершыню была цалкам зачыненая. Цяпер грузавыя і пасажырскія перавозкі адноўленыя, але, як бачна, гэта не стала навукай для Лукашэнкі. На фоне перасцярог пра падрыхтоўку Расіі да вайны з Еўрасаюзам ствараецца адчуванне, што да гэтага ж рыхтуецца і рэжым ў Мінску.

Што падштурхнула лукашэнкаўскі рэжым да пераводу рэпрэсій з унутраных на транснацыянальныя і якія пагрозы гэта нясе? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец у 14:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.