Атака балонікаў: як кантрабанда з Беларусі ўплывае на літоўскую палітыку — эфір

Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
На выходныя аэрапорт Вільнюса не прымаў самалёты з-за пагрозы, якую стварылі метэаралагічныя балонікі, якія прыляцелі з Беларусі. Такія зонды з кантрабандай цыгарэт даўно ўжо не навіна для Літвы, але гэтым разам іх было ажно 25, што не магло не выклікаць перасцярогі і адпаведных мер бяспекі. У іншыя часы такія дзеянні кантрабандыстаў хутчэй за ўсё устпрымаліся б больш спакойна. Але цяпер вайна і дзве суседнія з Літвой краіны ў гэтай вайне ўдзельнічаюць як агрэсар і суагрэсар адпаведна. І паўсюль бачацца засланыя агенты КДБ і ФСБ. Дык яшчэ і свае палітыкі не здольныя адказаць на пытанне з анкеты для мігрантаў: "Чый Крым?"…
Як у Літве ўспрымаюць намаганні перамоўшчыкаў Трампа наладзіць адносіны з Лукашэнкам і ці зменіць Літва пад уплывам гэтага перамоўнага трэку сваю пазіцыю адносна рэжыму? Ці гатовая Літва і далей прымаць палітвязняў, якіх рэжым па дамоўленасці з ЗША дэпартуе з Беларусі, і ці толькі кантрабанда стаіць за нядаўняй атакай метэаралагічных балонікаў? Ці зменіцца палітыка Літвы адносна беларусаў з прыходам ва Ўрад новых сіл і што стала нагодай для "культурнага пратэсту", які прайшоў у Літве 5 кастрычніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.