Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага — стрым з Клысіньскім

Каміль Клысіньскі / Еўрарадыё
Расія працягвае гібрыдную вайну супраць Еўрасаюза. Днямі СВР запусціла інфармацыю, нібыта спецслужбы Украіны рыхтуюць тэракты ды іншыя ўзброеныя правакацыі на тэрыторыі Польшчы з выкарыстаннем байцоў… Палка імя Кастуся Каліноўскага і РДК. Не сціхае антыпольская істэрыя і ў Лукашэнкі і яго прапагандыстаў. І хоць апошнімі днямі колькасць нелегальных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы зменшылася, але гэта не выглядае на адмову Мінска ад канфрантацыі.
Што стаіць за правакацыямі з боку СВР і як гэта можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у Польшчы? Што сёння адбываецца на мяжы з Беларуссю і чаму Варшава прыняла рашэнне спыніць блакады на памежных пунктах? Ці былі саступкі з боку Мінска, каб мяжа адчынілася, і ці мае Лукашэнка ўплыў на сітуацыю з мігрантамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński) ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.