Вялікая здзелка: ці дачакаецца Трамп вызвалення 1300 палітвязняў — эфір

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Натхнёныя рашэннем Трампа пачаць дыялог з Лукашэнкам з мэтай вызвалення палітвязняў у Беларусі, удзельнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў актыўна прасоўвалі гэты трэк і на іншых кірунках. Казалі пра неабходнасць змены стратэгіі ў адпаведнасці з вашынгтонска-мінскім перамоўным трэкам усіх дэмсіл, прасоўвалі тэму неабходнасці такіх перамоў і сярод еўрапейскіх палітыкаў. Але нечакана высветлілася, што ні змена палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі, ні пытанні спынення рэпрэсій, ні нават сам працэс вызвалення палітвязняў для ЗША вялікага значэнне не мае. Пра гэта шчыра сказаў спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг. І гэта ставіць прыхільнікаў перамоў з рэжымам у не вельмі зручнае становішча…
Як на стратэгію Кааліцыі за вызваленне палітвязняў уплывае прызнанне Келага і як гэта прызнанне можа паўплываць на перамоўны працэс? Калі для ЗША рэпрэсіі ў Беларусі не прадмет для перамоў, то ці будзе гэта важным для іншых актараў? Як чальцамі Кааліцыі ўспрымаюцца абвінавачванні ў дзейнасці на карысць рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Анастасія Касцюгова ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.