"Белы легіён 2.0": ці рэальна яго адрадзіць сёння і на якім падмурку — эфір

Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Амаль два месяцы мінула з таго моманту, калі арганізацыя "Паспалітае рушанне" абвясціла аб спыненні сваёй дзейнасці. Заяўлялася, што арганізацыі трэба перафарматавацца і пазбавіцца ад "чужынцаў". І па выніках праведзенай перабудовы кіраўнік "Паспалітага рушання" Сяргей Бульба заявіў, што "прыйшоў час для новага кроку — адраджэння "Белага легіёна"". У той жа час сярод дэмакратычных сіл набывае моц хваля заклікаў да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, наладжвання сувязяў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і пра ш-ш-шнеабходнасць нацыянальнага дыялогу. Каго з кім канчаткова не зразумела, але гэтая пазіцыя знаходзіць усё больш прыхільнікаў.
Што насамрэч адбывалася з "Паспалітым рушаннем" і ці рэальна арганізаваць будзь-якія ваенізаваныя структуры з беларусаў дыяспары? Якую ролю мусіць адыгрываць "Белы легіён" і ці сапраўды існуе верагоднасць не толькі ваеннага супрацьстаяння Расіі і Еўропы, але і ўцягванне ў яго Беларусі? Чаму менавіта зараз актывізавалася тэма перамоў з рэжымам і ці пойдзе на іх Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.