Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка — эфір

Андрэй Ягораў
Калі крыху больш за год таму сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў агучыў прапанову перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў і дээскалацыі сітуацыі ўнутры Беларусі, на яго накінуліся з крытыкай і абвінавачаннямі практычна ўсе дэмсілы. За выключэннем “бабарыканцаў”, якія пра гэта пачалі казаць фактычна напрыканцы 2020 года. Але час змяніўся, як і палітыка новаабранага прэзідэнта ЗША адносна Беларусі. І цяпер ужо пра перамовы загаварылі шырока, як і пра вяртанне паслоў еўрапейскіх краін у Беларусь. І палітвязні ў выніку перамоў Вашынгтона і Мінска пачалі выходзіць на волю. Не ўсе і не так, як нам бы хацелася, але тым не меньш…
Пра што сведчыць практычны падыход да перамоў з Лукашэнкам адміністрацыі Трмпа і ці сталі адкрыццём прызнанні Келага пра сапраўдныя мэты тых перамоў? Ці магчыма далучыць да перамоў лідараў еўрапейскіх краін і што дасць вяртанне паслоў краін ЕС у Беларусь? Як змянілася раскладка сіл у дэмакратычным асяродку пасля вызвалення пэўных знакавых асоб і чаго чакаць ад КР у будучым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.