Палітвязень збег з "хіміі" і выехаў з Беларусі
Палітвязень Аляксей Коршун збег з "хіміі" і з'ехаў з Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.
Аршанец быў асуджаны на 2,6 года пазбаўлення волі за каментар у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 130 КК (распальваньне варожасці) — Коршун пакінуў нэгатыўна адазваўся пра супрацоўнікаў МУС Беларусі. У жніўня Аляксей быў прызнаны палітвязнем, а ў верасні трапіў у спіс амніставаных, і яму замянілі калонію на абмежаванне волі ("хімію").
Свой тэрмін хлопец адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 3 у Бярозе.
У панядзелак стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. На гэты момант ён ужо ў Польшчы.