Палітвязень Дзяніс Іваноў на "хіміі" ажаніўся
35-гадовы палітвязень Дзяніс Іваноў на "хіміі" ажаніўся, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчына асуджаны на 2 гады па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і адбывае пакаранне ў Віцебску.
У ЗАГС з папраўчай установы яго прывёз міліцыянт на машыне.
Паведамляецца, што ў зняволенні Дзяніс Іваноў піша казкі для свайго сына. Ілюстрацыямі ён робіць налепкі, якія яму дасылаюць з волі.