Палітвязень Давід Збаранскі ажаніўся ў калоніі
Бабруйская калонія, дзе адбывае свой тэрмін Давід Збаранскі / фота з сацсетак
У Бабруйскай калоніі пабраліся шлюбам палітвязень з Брэсту Давід Збаранскі і ягона дзяўчына Аліна, паведамляюць праваабаронцы. Цырымонія адбылася 13 красавіка. Прапанову Аліне Давід зрабіў падчас спаткання ў СІЗА — было не вельмі ўрачыста, таму што пара размаўляла праз шкло і тэлефон, а побач размаўлялі яшчэ 6 чалавек. У памяшканні падчас спаткання знаходзіўся супрацоўнік ізалятара.
У канцы красавіка Давіду спаўняецца 19 гадоў. На момант затрымання ён быў непаўналетнім, яму было 17. Хлопцу прысудзілі тры гады калоніі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце. Яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У яго ёсць сімвалічная хросная — дэпутат нямецкага Бундэстага Вибке Эсдар.
Давід Збаранскі / фота з сацсетак