Палата прадстаўнікоў дэкрыміналізуе шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Гаворка ідзе пра пэўныя злачынствах супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання аўтамабілем, інтарэсаў службы.
Пра гэта са спасылкай на старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству Людмілу Міхалькову піша БелТА.
Напрыклад, замяніць крымінальную адказнасць іншай плануецца па артыкуле 220 (нядобрасумленная ахова маёмасці), артыкуле 259 (фальсіфікацыя сродкаў вымярэнняў), артыкуле 262 (падробка праязных дакументаў), артыкуле 383 (самаўпраўства) Крымінальнага кодэкса. Змены прапанаваныя з улікам досведу Расіі, Літвы і Казахстана.
Акрамя таго, могуць быць зніжаны мінімальныя пакаранні за некаторыя злачынствы супраць уласнасці, у тым ліку ў частцы 3 артыкула 212 (крадзеж з выкарыстаннем камп'ютэрнай тэхнікі ў буйным памеры) і ў частцы 2 артыкула 214 (выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна, здзейсненае паўторна).
Прапануецца ўвесці ў санкцыі некаторых артыкулаў асноўнае або дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу. У тым ліку гэта датычыцца некаторых эканамічных злачынстваў. Пры гэтым столь штрафу можа скласці 6 тысяч базавых велічыняў. Цяпер адна базавая роўная 130 тысячам беларускіх рублёў.
Фота: ИТАР-ТАСС.