Пакуль сям’я рабіла рамонт, беспрацоўныя скралі канапу
Жыхары кватэры, што ў вёсцы Кадзіна Магілёўскай вобласці, вынеслі мэблю ў агульны калідор, каб працаваць без перашкодаў.
Аднак пакінутая без прыгляду мэбля прыглянулася двум аднавяскоўцам, якія вырашылі яе скрасці.
Гаспадар кватэры са свайго акна заўважыў, што яго кухонную канапу цягне вонкава вядомы яму мужчына. Ён пачаў крычаць праз акно, каб той вярнуў скрадзеную рэч назад, аднак злодзей на крык ніяк не адрэагаваў. Тады гаспадар выбег на вуліцу і паспрабаваў адабраць сваю маёмасць, аднак безвынікова. Мужчына выклікаў міліцыю.
У выніку 63-гадовы мужчына без абазнанага месца жыхарства, а таксама 57-гадовы аднавясковец затрыманыя. Ім пагражае да шасці гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — concordtorg.ru