"Пагрузіць турыстаў у гісторыю" — міністр культуры наведаў Крэва і Гальшаны
Анатоль Маркевіч (справа) у Крэўскім замку / shliah.by
26 кастрычніка міністр культуры Анатоль Маркевіч паглядзеў, як праходзіць у Гродзенскай вобласці аднаўленне Крэўскага і Гальшанскага замкаў. Надвор'е не спрыяла — ішоў мокры снег. Тым не менш, Маркевіч правёў выязное пасяджэнне калегіі Мінкульту, прысвечанае пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Ён адзначыў, што дзяржава толькі ў аднаўленне Крэўскага замку ўклала больш за 5,5 млн рублёў.
Як вынікае з публікацый смаргонскай і ашмянскай раённых газет, і ў Крэве, і ў Гальшанах Маркевіч гаварыў адну і тую ж фразу: "Трэба пагрузіць нашых турыстаў у гістарычнае мінулае".
Крэўскі замак / shliah.by
У Гальшанах / osh.by