Паглядзець на матч з удзелам БАТЭ ў Ірландыі будзе даражэй, чым дома
У тры-пяць разоў.
Квіткі на матчы 2 кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і ірландскім “Дандалкам” ужо некалькі дзён знаходзяцца ў вольным продажы. Прычым заўважаецца істотная розніца ў цане на гэтыя білеты ў залежнасці ад месца правядзення гульні.
Так, квіткі на выязную гульню “Дандалк” — БАТЭ абыдуцца футбольным заўзятарам у суму ад 10 да 25 еўра. А вось паглядзець на хатні матч барысаўчанаў каштуе ад 30 да 150 тысяч рублёў, то бок, 2-9 еўра.
Першая гульня клубаў пройдзе на “Барысаў-Арэне” 15 ліпеня ў 20.30. Матч у адказ адбудзецца 22 ліпеня, нагадвае Прессбол.