Пад'ёмнік з рабочым у Мінску зваліўся з вышыні чацвёртага паверху

Пад'ёмнік з рабочым у Мінску зваліўся з вышыні чацвёртага паверху

Пры падзенні пад'ёмніка з вышыні чацвёртага паверху ў Мінску атрымаў цяжкія траўмы цясляр-сталяр. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова. Следчы камітэт пачаў праверку па факце атрымання цялесных пашкоджанняў рабочым. 

Здарэнне адбылося ўдзень 22 лютага каля дома на вуліцы Кахоўскай. 49-гадовы рабочы займаўся работамі па гідраізаляцыі гаўбцоў, калі зваліўся пад'ёмнік, у якім ён быў. Пры падзенні мужчына атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі.